Скаргу ахвяраў "жывога шчыта" ў 2007 г. перадалі ў пракуратуру Мінску

Скарга грамадзян, пацярпелых у "жывым шчыце" на МКАД у кастрычніку мінулага года, перададзеная з Генеральнай пракуратуры Беларусі ў пракуратуру Мінску. Пра гэта ў каментары БелаПАН паведаміла адвакат Вера Страмкоўская. Нагадаем, вялікі розгалас атрымала здарэнне на аўтадарозе Мінск—Мікашэвічы 2 сакавіка 2008 года, калі супрацоўнікі міліцыі аўтамашынамі з людзьмі ў іх перагарадзілі дарогу. Такім чынам яны спынялі п'янага кіроўцу. Дакладна такі ж выпадак адбыўся ў кастрычніку на МКАД у раёне гандлёва-выстаўнага цэнтра "Экспабел".

Па словах В.Страмкоўскай, тады пацярпеллі пяць чалавек, у тым ліку адно дзіця. У канцы сакавіка грамадзяне звярнуліся ў органы пракуратуры з просьбай правесці расследаванне і пачаць крымінальную справу на супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі