Вы тут

Скандал у беларускім футболе: за наркотыкі затрыманы паўабаронца "Крумкачоў"

Фота: ria.ru

Скандал у беларускім футболе: за незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў затрыманы паўабаронца "Крумкачоў" Алег Дыбаль. Распачатая крымінальная справа. Футбалісту пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў, інфармуе by.tribuna.com.

Міліцыя затрымала Дыбаля 9 кастрычніка. Падчас ператрусу ў яго ў кватэры знайшлі 40 грамаў забароненага рэчыва. Экспертыза засведчыла, што гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP.

Алегу Дыбалю 24 гады. У бягучым сезоне ён згуляў за НФК "Крумкачы" 20 матчаў. Каманда — адзін з лідараў другой лігі чэмпіянату Беларусі.

Алег Дыбаль. Фота: abff.by