СК: у Нацбанку не знайшлі бомбу, распачата крымінальная справа

У Нацбанку Беларусі ў Мінску не знайшлі выбуховага прыстасавання, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Сілавікі шукаюць чалавека, які 28 траўня адправіў на электронную пошту банка ліст з пагрозай, што будынак "замініраваны". На час праверкі сапёрамі Нацбанк быў ачэплены міліцыяй, але эвакуацыя супрацоўнікаў не праводзілася.

Па факце загадзя непраўдзівага паведамлення пра небяспеку распачалі крымінальную справу.