СК РБ расследуе напад на беларуса на курорце "Букавель"

СК РБ расследуе напад на беларуса на курорце "Букавель"

Следчы камітэт РБ расследуе разбойны напад на беларуса на гарналыжным курорце "Букавель" у Івана-Франкоўскай вобласці Украіны. Ён прыехаў туды на адпачынак на аўтамабілі Toyota Land Cruiser у лютым 2022-га. Сцвярджаецца, што пасля пачатку расійскай агрэсіі 62-гадовы мужчына "двойчы спрабаваў вярнуцца дахаты, аднак беспаспяхова — мужчыну не выпускалі з краіны".

3 сакавіка ў гатэлі да беларуса прыйшлі невядомыя ўзброеныя аўтаматамі людзі ў форме без апазнавальных знакаў. Яны запатрабавалі ключы і дакументы на аўтамабіль. Як паведамляе СК, ён "спалохаўся за сваё жыццё і здароўе" і ўсё ім аддаў (у тым ліку і горныя лыжы, якія былі ў багажніку). На радзіму мужчына вярнуўся праз некалькі дзён і без машыны.

Крымінальную справу расследуе Мінскі раённы аддзел СК. Падлічана, што зламыснікі завалодалі маёмасцю беларуса на суму каля 230 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі