Вы тут

СК: Пратасевіч і Сапега заключылі пагадненне са следствам

Раман Пратасевіч на прэс-канферэнцыі / Еўрарадыё

Следчы камітэт пракаментаваў перавод Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі пад хатні арышт.

Як заяўляюць у прэс-службе СК, расследаванне іх крымінальных спраў працягваецца, абое даюць прызнальныя паказанні.

Таксама ў СК кажуць, што Пратасевіч і Сапега "звярнуліся з хадайніцтвам аб заключэнні дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве са следствам. У хадайніцтве яны абавязаліся аказваць садзейнічанне папярэдняму следству ў расследаванні злачынстваў, выкрыцці саўдзельнікаў, ажыццяўляць усё магчымае для загладжвання шкоды, прычыненай злачынствамі"

Разгледзеўшы зварот абвінавачаных, следчыя палічылі магчымым памяняць меру стрымання на хатні арышт.

Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега былі затрыманыя 23 траўня, калі самалёт кампаніі Ryanair, якім яны ляцелі, быў прымуова пасаджаны ў мінскім аэрапорце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.