Вы тут

СК пачаў крымінальную справу за ўзлом электроннай пошты Давыдзькі

Генадзь Давыдзька / Еўрарадыё

Толькі адзін дзень спатрэбіўся Следчаму камітэту, каб пачаць крымінальную справу па факце ўзлому электроннай пошты Генадзя Давыдзькі

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 17 сакавіка незалежныя СМІ атрымалі на рэдакцыйную пошту ліст ад дэпутата Генадзя Давыдзькі. У лісце быў заклік да яго калег па Палаце прадстаўнікоў разам датэрмінова вызваліць Аляксандра Лукашэнку ад пасады.

Сам Давыдзька у каментары журналістам абверг сваё дачыненне да звароту: "Хтосьці ўзламаў маю пошту і ад майго імя рассылае гэтыя дурныя лісты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.