СК Беларусі сцвярджае, што лістоў пра бомбу на самалёце Ryanair было некалькі

СК Беларусі сцвярджае, што лістоў пра бомбу на самалёце Ryanair было некалькі

Следчы камітэт Беларусі сцвярджае, што паведамленняў аб мініраванні 23 траўня самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву, праз швейцарскі паштовы сэрвіс Proton нібыта было некалькі. Раней кампанія Proton Technologies AG, якой належыць сервіс пошты Protonmail, заявіла, што ліст пра мініраванне лайнера Ryanair быў адпраўлены пасля таго, як самалёт змяніў курс і паляцеў у бок Мінска. Як вядома, спасылаючыся менавіта на гэты ліст, беларускія дыспетчары "настойліва рэкамендавалі" самалёту з журналістам Раманам Пратасевічам сесці ў Мінску.

Па версіі СК Беларусі, паведамленні нібыта прыходзілі ў 12:25 і 12:56. Раней афіцыйна гаварылася пра адзін ліст.

У любым выпадку Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі расследуе акалічнасці прымусовай пасадкі самалёта ірландскай кампаніі Ryanair у Мінску. І спецыялісты высвятляць, колькі ж насамрэч было лістоў. Кіраўнік Ryanair ужо выкрыў афіцыйны Мінск у хлусні.

СК Беларусі таксама просіць у Швейцарыі дапамогі ў расследванні інцыдэнту з самалётам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі