ІКАО расследуе інцыдэнт з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску

ІКАО расследуе інцыдэнт з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) расследуе акалічнасці прымусовай пасадкі самалёта ірландскай кампаніі Ryanair у Мінску, заявіў міністр транспарту Ірландыі Іман Раян.

Ён вельмі рэзка асудзіў дзеянні беларускага боку: "Гэтыя непрымальныя дзеянні сталі атакай на еўрапейскую авіяцыйную бяспеку і паставілі пад пагрозу жыцці пасажыраў і чальцоў экіпажа, калі яны падарожнічалі паміж дзвюма сталіцамі ЕС".

З заклікам да ІКАО расследаваць інцыдэнт з самалётам Ryanair у Беларусі выступілі Эстонія, Францыя, Ірландыя, Нарвегія, Вялікабрытанія, ЗША, Германія і Бельгія. Першыя вынікі расследавання павінны быць апублікаваныя 25 чэрвеня. 

Раней афіцыйны Мінск заяўляў, што гатовы прадаставіць усе неабходныя дакументы на гэты конт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі