СІЗА: Міраслава Лазоўскага выпусцілі з-за кратаў

СІЗА: Міраслава Лазоўскага выпусцілі з-за кратаў

Міраслава Лазоўскага выпусцілі з СІЗА №1 каля 10-й гадзіны раніцы. Пра гэта паведаміў супрацоўнік СІЗА, калі выйшаў да актывістаў і журналістаў, якія сабраліся каля ўваходу ў турэмную ўстанову. 

Аднак пакуль невядома, дзе знаходзіцца Лазоўскі: дадому ён не прыйшоў. Яго нявеста таксама яго яшчэ не бачыла. 

Такім чынам, на волі знаходзяцца ўсе фігуранты "справы патрыётаў". Як паведамляла Еўрарадыё сёння на волю выйшаў таксама Віктар Мароз

Пра тое, што апошніх падазраваных па "справе патрыётаў" сёння выпусцяць на волю журналістам паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч

Лазоўскі — адзін з лідараў патрыятычнай арганізацыі "Белы легіён", распушчанай на пачатку 2000-х. Да арганізацыі калісьці мелі дачыненні і некаторыя іншыя затрыманыя Камітэтам дзяржбяспекі ў сакавіку-красавіку. З гэтай нагоды справу затрыманых назвалі "справай Белага легёна", або "справай патрыётаў". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі