Сіноптыкі: жнівень будзе не менш вільготны за ліпень

Сёлета тэмпература паветра ў жніўні будзе на 1 градус вышэшая за сярэднія значэнні. Сіноптыкі прагназуюць, што пачатак месяца проўдзе амаль без ападкаў. У другой дэкадзе чакаюцца залевы і навальніцы. А канец месяца запомніцца нам зменлівым надвор’ем. Бліжэйшыя дажджы пройдуць 5-6 жніўня. Праўда, будзе цёпла. Удзень паветра будзе прагравацца да 27 градусаў па Цэльсіі. А у самыя гарачыя дні — да 33.

У сярэдзіне месяца надвор’е будзе пахмурнае. Пахаладае амаль неадчувальна: тэмпература паветра удзень — 17-25 градусаў па Цэльсіі. Ночы таксама абяцаюць быць параўнальна цёплымі — 9-16 градусаў вышэй за нуль.

А з трэцяй дэкады жніўня пачынаецца восень. Перапады тэмператур зробяцца больш прыкметнымі. Каб не трапіць у нечаканую залеву, давядзецца заўжды цягаць з сабой парасон. Уночы паветра будзе астываць да 3-9 градусаў, паведамляе тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі