Сіноптыкі зафіксавалі новыя тэмпературныя рэкорды ў Беларусі

Напрыклад, у Драгічыне (Брэсцкая вобласць) у пятніцу ўдзень было 20,5 градуса цяпла, што перавышае ранейшы рэкорд (17,4 градуса ў 1997 годзе ў Брэсце).

Новыя рэкорд зарэгістраваныя ў Брэсце — плюс 18,3 градуса, Гродне — 14, у Магілёве — 11,8 градуса і ў Мінску 14,6 градуса. Прычым у сталіцы так цёпла ў гэтую пару не было ажно з 1954 года, паведамляе БелаПАН.

Варта адзначыць, што яшчэ два тыдні таму сіноптыкі рэгістравалі ўначы новыя абсалютныя мінімумы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі