Сіноптыкі: у панядзелак — мокры снег і дождж, да +8

На большай частцы тэрыторыі чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмеркаваны, удзень па поўначы — парывісты.



Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 2-8 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі