Вы тут

Сіноптыкі распавялі, якім будзе ў Беларусі снежань 2020-га

Пачатак зімы / БЕЛТА

Сіноптыкі распавялі, якім будзе ў Беларусі снежань 2020-га. Чакаецца, што сярэднемесячная тэмпература перавысіць кліматычную норму на 1 градус. А гэта значыць, што сёлетні снежань будзе цяплейшым, чым звычайна, паведамляе БЕЛТА. Што да снегу, то колькасць ападкаў прагназуецца "ў межах нормы", а месцамі будзе і меншай.

У чацвер, 3 снежня, у начныя гадзіны снег пройдзе амаль па ўсёй краіне, а ўдзень — месцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да -8 градусаў (у Мінску — 3-5 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -3 да +2 градусаў (у сталіцы — ад 0 да -2).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.