Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў Беларусі на доўгіх выходных
У чацвер, 7 лістапада, ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і зранку па поўначы краіны магчымы мокры снег. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны. Уначы прагназуецца будзе 2-8 цяпла, удзень — 7-13 вышэй за нуль.
8 лістапада захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і зранку месцамі ў паўднёвых і цэнтральных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны.
Уначы чакаецца +1...+7, пры праясненнях — ад нуля да -2. Удзень прагназуецца да 7-13 цяпла.
У суботу, 9 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты.
Уначы тэрмометры пакужуць 1-7 са знакам "плюс", па паўночным усходзе пры праясненнях прагназуецца 0...-2. Удзень будзе 6-12 вышэй за нуль, а па поўдні — да 13-15 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.