Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі на ўсходзе Беларусі

Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі на ўсходзе Беларусі

Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі (0...-2) на ўсходзе Беларусі. Яны магчымыя ўначы 30 верасня толькі месцамі. Замаразкі прагназуюцца і на ноч 1 кастрычніка.

У чацвер ападкі магчымыя толькі ў другой палове дня месцамі на захадзе Беларусі.

У начныя гадзіны тэмпература паветра па краіне складзе ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — 3-5 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +11 да +17 (у сталіцы — ад +11 да +13 градусаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі