Вы тут

Сіноптыкі папярэджваюць пра вельмі моцны вецер у Беларусі ў пятніцу

Чакаецца моцны і халодны вецер / Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Сіноптыкі папярэджваюць пра вельмі моцны вецер у Беларусі ў пятніцу, 14 студзеня. Амаль па ўсёй краіне яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, а ў дзённыя гадзіны месцамі — да 24 м/с. Моцны вецер чакаецца і ў Мінску (да 20 м/с). Такія ўмовы надвор'я захаваюцца і ў суботу.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +4 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад -1 да +5.

Мокры снег і дождж магчымыя толькі месцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.