Вы тут

Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі ў Беларусі — да -5

Замаразкі / pixabay.com

Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі ў Беларусі ў суботу — да -5 (у Мінску — да -2, у наваколлі сталіцы — да -4 градусаў). Адзначаецца, што яны чакаюцца амаль па ўсёй краіне. Толькі месцамі (напрыклад у Брэсце і Гродне) у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +3 градусаў.

У дзённыя гадзіны — ад +9 да +14.

9 кастрычніка будзе без ападкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.