Вы тут

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер уначы ў Беларусі

Пачынаецца зіма / З архіву Еўрарадыё

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер уначы 1 снежня месцамі ў Беларусі. Яго парывы будуць дасягаць 15-18 м/с. У начныя гадзіны амаль па ўсёй краіне чакаецца кароткачасовы снег (удзень — толькі ў асобных раёнах). На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -1 да -7 градусаў (месцамі — да -10, у Мінску — 5-7 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -5 да +1 (у сталіцы — ад -2 да -4 градусаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.