Сіноптыкі абяцаюць спякотнае надвор’е ў пятніцу і суботу

У сярэдзіне тыдня ў Беларусі будзе прахалодна, аднак у пятніцу і суботу сіноптыкі абяцаюць сапраўдную “Афрыку”. Чакаецца, што слупок тэрмометра пакажа ў гэтыя дні да 30 градусаў цяпла. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Гідраметэацэнтра краіны Вольга Фядотава.
“1 жніўня чакаецца добрае надвор’е, без ападкаў. Уначы +7 — 13, удзень 22 — 28. У суботу захаваецца цёплае надвор’е, істотных ападкаў не прагназуецца, пры гэтым тэмпература паветра ўначы павысіцца да 11 – 17, а ўдзень — + 24 – 30”.

Галоўны сіноптык адзначыла, што ўжо ў нядзелю пахаладае, а ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовы дажджы, месцамі — з навальніцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі