Вы тут

Сіноптыкі абвясцілі на 7 студзеня аранжавы ўзровень небяспекі — галалёдзіца

На праваслаўнае Раство чакаецца галалёдзіца на дарогах / pixabay.com

У пятніцу, 7 студзеня, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, а ўдзень — пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

У начныя гадзіны на большай частцы тэрыторыі, а ў дзённыя месцамі па поўначы краіны пройдзе кароткачасовы снег, чакаецца слабая завіруха. На дарогах краіны будзе галалёдзіца, у сувязі з гэтым сіноптыкі абвясілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца заходні парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -4 градусаў марозу па паўднёвым захадзе да -13 па поўначы краіны. Удзень чакаецца ад ад 0 да 6 градусаў марозу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.