Сіноптыкі абвясцілі на 15 красавіка аранжавы ўзровень небяспекі

Сіноптыкі абвясцілі на 15 красавіка аранжавы ўзровень небяспекі

У сераду, 15 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы па поўначы краіны прагназуюцца невялікія ападкі, пераважна — мокры снег. Зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і зранку на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер — заходні парывісты, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі будзе моцны вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду. 

Уначы тэрмометры пакажуць ад -4 да +1, удзень пацяплее да 4-10 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі