Сілічы зноў прымаюць сусветна вядомых ды-джэяў

У суботу, 13 верасня, гарналыжны цэнтр Сілічы ужо ў другі раз ператворыцца ў  музычную пляцоўку прагрэсіўнай электроннай музыкі. Там адбудзецца REFRESH WAVE colorful, які працягне традыцыю правядзення мега-рэйваў з беларускім лэйблам.  На ім выступяць Nick Warren, жывая легенда прагрэсіў, Leroy Thornhill, удзельнік знакамітага электра-панк гурта The Prodigy, D-Brige, зорка сучаснага драм-энд-бэйсу, Hyper, знаўца брэйк-біту, Franklin DeCosta, нямецкі тэхна-ды-джэй і Astralas, літоўскі D"n"B ды-джэй. Плюс шмат  айчынных ды-джэяў на чатырох аўтаномных танцполах.

Першым мерапрыемствам такога ўзроўню стаў REFRESH WAVE mega rave. Чым жа другое мерапрыемства будзе адрознівацца ад першага, Еўрарадыё даведалася непасрэдна ў арганізатараў.

Dj Shima: “Значна больш гасцей,  і на гэты раз яны значна больш цікавыя для кагосьці. Для мяне яны дакладна цікавей. І яшчэ значнае адрозненне ў тым, што ў нас не будзе оўпэн эйра. Гэта будзе мерапрыемства з купай закрытых танцполаў”.

Dj Mihas зазначае: “Есць адрозненні толькі ў лепшы бок. Плануецца больш насычанае шоу і з віп-зонай будзе лепей, чым у мінулы раз. І, акрамя таго, што танцполы будуць закрытыя, яны будуць яшчэ і дадаткова аформленыя”.

Еўрарадыё пацікавілася ў галоўнага арганізатара Dj Shima, чаму яны запрасілі менавіта гэтых замежных ды-джэяў:

Dj Shimа: “Гэта нашыя музычныя густы, тое, з чым мы зараз сутыкаемся. Гэта значыць — самая актуальная музыка. І, безумоўна, тая музыка, на якой мы выхоўваліся. Гэта тыя людзі, якія яе калісьці прыдумалі. Я маю на ўвазе Ніка Ўорэна ці Ліроя Торнхіла. З аднаго боку, гэта камерцыйны ход, а з іншага, чаму б усім не паслухаць чалавека, які сапраўды нечага дасягнуў. Усе астатнія ды-джэі на грэбні, яны ў авангардзе”.

Не цяжка здагадацца, што такія людзі, як Нік Уоран і кампанія, ніколі не былі ў Беларусі. Пра тое, як рэагавалі гэтыя сусветна вядомыя ды-джэі на прапанову паграць у Сілічах, распавядае арганізатар Шыма:

Dj Shimа: “Усе госці рэагуюць пазітыўненька. Іншая справа, што шмат хто не ведае, што такое Беларусь і ніколі не сутыкаліся з ёю. Пытаюць “Што гэта? Дзе гэта?” У Расіі былі, нават ува Украіну часам заязджаюць, а што за краіна такая, Беларусь... Ім цікава, яны з задавальненнем прыязджаюць”.

Dj Mihas: “Мы ім скідвалі фатаздымкі ды відэа з мінулага мерапрыемства. Яны адрэагавалі вельмі добра і згадзіліся да нас прыехаць”.

Еўрарадыё даведалася, якую музыку прадставяць замежныя госці:

Dj Shimа:  “Відавочна, паколькі гэта рэйв, гэта музыка для мас. Гэта абавязкова будзе тое, што слухаюць на сапраўдных рэйвах – мікс стыляў. З ды-джэямі ніколі не размаўляюць наконт таго, што яны будуць граць. Гэта заўсёды іх уласны выбар.”

У Сілічах будзе чатыры танцполы, кожны з якіх будзе адпавядаць пэўнаму колеру: чырвонаму, зялёнаму, жоўтаму ды аранжаваму. А за кожным колерам стаіць свой стыль:

Dj Mihas:  “Чатыры танцполы з танцавальная музыкай. Мы палічылі, што гэты накірунак найбольш актуальны на сённяшні дзень.”

Dj Shimа:  “Розныя яны па стылістыцы. Хацелася паставіць паболей ды-джэяў не толькі замежных, але і беларускіх, таму што ў іх ува ўсіх музыка нават стылістычна адрозніваецца. Таму хацелася зрабіць некалькі танцполаў з канкрэтнай стылістыкай: тут тэхна, тут мэйн, тут прагрэсіў, дзе грае музыка для мас, тут драм-энд-бэйс, а тут вы можаце расслабіцца.”

Карацей, правядзенне вялікіх беларускіх рэйваў ужо становіцца традыцыяй. Што гэта традыцыя значыць для беларускай музыкі:

 Dj Shimа: “Самае важнае ў гэтым мерапрыемстве – гэта тое, што яно наша, сапраўды наша. Гэта не прывазная рэч кшталту Глоўбал Гэзэрынг, якая праходзіць па ўсім свеце. Гэта ўжо даўно было прыдумана, вельмі крута арганізавана. А мы робім сваё не каб стварыць канкурэнцыю, а каб паказаць, што мы таксама можам! У нашай краіне ёсць файныя фестывалі! Прыязджайце да нас з Піцера, з Масквы, прыязджайце да нас з Заходняй Еўропы, таму што ў нас нічым не горш!”

А зараз глядзім на Line-Up:

RED FLOOR / main:
20.00 - Nerv / Minsk
21.00 - Alex Skiba / Minsk
22.30 - HYPER / Kilovatt, UK
00.30 - NICK WARREN / WayOutWest, Global Undeground, Hope, UK
02.30 - LEEROY THORNHILL / ex.The Prodigy, UK
04.00 - Mihas / резидент фестиваля refresh WAVE, Minsk
05.00 - Shima / резидент фестиваля refresh WAVE, Minsk
06.00 - I.F.U / резидент фестиваля refresh WAVE / Minsk




GREEN FLOOR / DnB:
21:30 - Subway Funk / Minsk
23.00 - Rog / Minsk
00.30 - ASTRALAS / Metro, LT
02.00 - D-BRIDGE / BadCompany, Exit Records, UK
04.00 - Walder / Minsk
05.30 - S.W.O.R.M. / Minsk

YELLOW FLOOR / mnml:
20.30 - Gurami / Minsk
22.30 - Nerv / Minsk
23.00 - Gaamer / Minsk
00.30 - Access Denied / Brest
02.00 - FRANCLIN DE COSTA / Trapez ltd., Karmarouge Noir, Einmaleins Musik, Berlin, DE
04.00 - I.F.U. / рэзідэнт фестывалю refresh WAVE / Minsk
05.30 - S.Uncle / Gomel

ORANGE FLOOR / Techno:
21.00 - Pavel Man / Minsk
23.00 - Gleb Luv / Minsk
00.30 - ENERGUN vs. LOGICA / LIVE! / Minsk
02.00 - Pozharnik / Minsk
04.00 - Techo / Minsk


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі