Вы тут

Сілавікі затрымлівалі людзей, якія гулялі па цэнтры Мінска

Сілавікі ў Мінску / Еўрарадыё

Сілавікі 31 студзеня змагаліся не толькі з актыўнасцю ў дварах, але і ў цэнтры Мінска. Хоць на праспекце Незалежнасці ніякія акцыі не планаваліся, міліцыя затрымлівала там проста людзей, якія гулялі.

Затрыманні адбываліся каля выхаду з метро "Кастрычніцкая", каля будынка КДБ, на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Аб прычынах не паведамлялася.

Акрамя таго, 31 студзеня ў Мінску была затрыманая швейцарская журналістка Лузія Чыркі. Паведамлялася аб тым, што яна працуе ў Беларусі афіцыйна — з акрэдытацыяй МЗС.

Спісы затрыманых рэгулярна абнаўляюць у тэлеграм-канале "Списки Окрестина".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.