Вы тут

Сілавікі спрабуюць разагнаць людзей каля ГЦ "Рыга" ў Мінску

Каля ГЦ "Рыга" / t.me/belamova

У раёне ГЦ "Рыга" на вуліцы Сурганава ў Мінску сілавікі паспрабавалі разагнаць пратэстоўцаў. Тут сабралося некалькі тысяч чалавек. 

Спярша пусцілі слёзацечны газ. Людзі сталі разбягацца, раздаваць адзін аднаму маскі. Да месца здарэння прыехалі тры "хуткія"

Потым сілавікі ўжылі святлошумавыя гранаты, былі чутны стрэлы. Праз нейкі час дэманстранты сталі ў адказ запускаць у бок амапаўцаў феерверкі. 

Пакуль што паведамляецца, што АМАП адышоў у бок вуліцы Кульман.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.