Сілавікі прыйшлі ў дзве крамы, якія гандлююць БЧБ-сцягамі

Сілавікі прыйшлі ў дзве крамы, якія гандлююць БЧБ-сцягамі

Краму "Князь Вітаўт" у Брэсце пазбавілі памяшкання. Да канца тыдня яна можа працаваць на вуліцы Савецкай, 55. А далей — з хлопцамі не працягнулі дамову арэнды. 26 жніўня Еўрарадыё пацвердзіў гэта кіраўнік крамы Алег Чапараў.

"Да 1 верасня мы павінны з'ехаць, — рапсавядае ён. — Дагэтуль працягвалі кожны год, а сёлета — не. Мы ўжо шукаем новае месца. Але людзі настолькі запужаныя, баяцца нас пускаць".

Прэтэнзіі да "Князя Вітаўта" ў сілавікоў з'явіліся 6 жніўня. Тады краму правяраў АБЭЗ, з яе забралі БЧБ-сцягі і белыя бранзалеты.

24 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі з ператрусам ў краму "Адметнасць" у Гродне. Яны патлумачылі, што ўласнік крамы — сябра БХД Сяргей Верамеенка — праходзіць сведкам па крымінальнай справе аб арганізацыі беспарадкаў. Ператрус ішоў 2,5 гадзіны. З крамы забралі 27 вялікіх БЧБ-сьцягоў і больш за 40 маленькіх сцяжкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі