Сідорскі заяўляе пра стагнацыю "Белдзяржхарчпрама"

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на паседжанні Савета міністраў у аўторак, 24 красавіка, выказаў рэзкую крытыку працы прадпрыемстваў канцэрна "Белдзяржхарчпрам" і заявіў пра фактычную стагнацыю галіны.

Сідорскі зазначыў, што кіраўніцтва спрабуе перавесці ўсе праблемы канцэрна "у цукар". "Што, няма іншых праблем? Ёсць", цытуе кіраўніка ўрада “Беларускі партызан”.

За 1-ы квартал маргарынавай прадукцыі выраблена толькі 77% ад плану, мыла – 70-58%, кандытарскіх вырабаў – меней за 100%. "Цукрам гэтая тэма не вычэрпваецца", – падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі