Сідорскі ў Кіеве сустрэнецца з Юшчанкам, Цімашэнка і Януковічам

У рамках аднадзённага працоўнага візіту ў Кіеў 12 чэрвеня прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам. Як інфармуе БелаПАН, асноўная мэта візіту Сідорскага — перамовы з прэм'ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнка, якія планаваліся з пачатку гэтага года. Чакаецца, што спачатку прэм'еры сустрэнуцца ў фармаце "адзін на адзін", пасля чаго перамовы адбудуцца ў пашыраным складзе.

Праграмай візіту таксама прадугледжаныя сустрэчы Сідорскага са старшынём Вярхоўнай рады Ўкраіны Ўладзімірам Літвінам і лідэрам Партыі рэгіёнаў Віктарам Януковічам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі