Сідорскі накіруе венесуэльскую нафту ў Беларусь праз Клайпеду?

Як стала вядома Еўрарадыё, бліжэйшым часам прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі плануе наведаць Клайпеду. Паводле папярэдняй інфармацыі, літоўскі порт разглядаецца як магчымы перавалачны пункт для дастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь. Прэс-сакратар Савета міністраў Аляксандр Цімашэнка не назваў мэту і дату паездкі, бо пакуль не мае зацверджанай праграмы.

Цімашэнка: "Пакуль у мяне канчатковай праграмы гэтай паездкі няма. Калі з'явіцца праграма, тады я змагу адказаць на пытанне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі