Шведскія мастакі — у музеі Шагала

У віцебскім Музеі Марка Шагала 6 лютага адчынілася выстава «Праз традыцыю ў будучыню». На ёй прадстаўлены работы шаснаццаці шведскіх мастакоў.

Экспазіцыя арганізавана Шведскім інстытутам разам з амбасадай гэтай краіны ў Беларусі. Папярэдне гэтую выставу здолелі ўбачыць аматары мастацтва ў Славеніі, Расіі і Малдове, а ўвосень яна прайшла ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.


У Віцебску можна будзе не толькі паглядзець на карціны шведскіх мастакоў. Яны правядуць таксама серыю майстар-класаў для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.


Валеры Зуеў, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі