Шуневіч: Супрацоўнікаў ДАІ, якія забіралі матацыклы без афармлення, пакараюць

Шуневіч: Супрацоўнікаў ДАІ, якія забіралі матацыклы без афармлення, пакараюць

Ігар Шуневіч расказаў Еўрарадыё, што ў МУС будзе створаная камісія. Яна праверыць правамоцнасць дзеянняў інспектараў ДАІ, якія забіралі матацыклы пасля аварыі на скрыжаванні Незалежнасці і Казлова.

− Калі матацыкліст ігнаруе правілы і агульнапрынятыя нормы, мы будзем рабіць усё, каб ён на вуліцы не выехаў. Каб пазбегнуць здарэнняў з траўмаваннем і гібеллю людзей.

− Вось вы сказалі, што ўсе неабходныя дакументы па канфіскацыі матацыклаў будуць складзеныя…

− Так. Усе неабходныя пратаколы, экспертызы. Усё гэта будзе выканана.

− Дык атрымліваецца, што задняй датай?

− Чаму задняй датай?

− Ну вось матацыкл забралі, а дакументы потым…

− Гэта можа быць не задняй датай, такога тэрміна няма. Ёсць тэрмін — з прамінулай датай. Але дакумент аб выманні матацыкла павінен складацца падчас яго вымання. Гэта правіла. Калі нехта з маіх супрацоўнікаў парушае гэтае правіла, то я гэта праверу. Ён будзе пакараны. Зараз шмат публікацый пра масавую канфіскацыю матацыклаў. Мы створым унутраную камісію, усё праверым.

− Колькі будзе працягвацца экспертыза матацыклаў? Увесь сезон?

− Пакуль не будзе ўстаноўлена ісціна.

− Па правілах, здаецца, 30 дзён.

− Можна будзе і працягнуць, калі гэтага будуць патрабаваць умовы, тэхнічныя сродкі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі