Ціханоўская нагадала, што памілаваныя Лукашэнкам палітвязні невінаватыя

За кратамі ў РБ застаецца амаль 1400 палітычных зняволеных

За кратамі ў РБ застаецца амаль 1400 палітычных зняволеных / novychas.online

Святлана Ціханоўская нагадала, што памілаваныя Аляксандрам Лукашэнкам палітвязні невінаватыя. Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі піша, што вызваленне яшчэ 30 чалавек для яе радасная навіна. Але пры гэтым "рэпрэсіі працягваюць узмацняцца", за кратамі ў РБ застаецца амаль 1400 палітычных зняволеных.

"Нам патрэбны пастаянны міжнародны ціск, каб забяспечыць свабоду ўсім ім", — падкрэслівае Ціханоўская.

Пра тое, што Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў (7 жанчын і 23 мужчын), стала вядома ў сераду. Папярэдні ўказ аб памілаванні 30 палітычных зняволеных быў падпісаны ў жніўні. У абодвух выпадках прозвішчы не называліся.

Ціханоўская нагадала, што памілаваныя Лукашэнкам палітвязні невінаватыя
t.me/tsikhanouskaya/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі