На галоўнага агранома пачалі "крыміналку" за жаданне выканаць план

Камбайн, ілюстрацыйнае фота

Камбайн, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Крымінальную справу пачалі на галоўнага агранома адной з сельскіх гаспадарак Аршанскага раёна супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі мясцовага РУУС. Як паведамляе прэс-служба МУС, жанчыне інкрымінуюць перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці.

У ліпені 45-гадовая аграном загадала падначаленым пачаць жніво збожжа, хаця ведала, што паказчыкі вільготнасці збожжавых культур перавышаюць гранічна дапушчальную норму. У МУС кажуць, што такім чынам яна хацела выканаць план па вытворчасці валавой прадукцыі, за што прадугледжана прэмія.

За некалькі дзён з палёў было сабрана 110 тон збожжа неналежнай якасці. Пазней яравы авёс і азімы ячмень знішчылі.

А на галоўнага агранома пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі