Шуневіч пракаментаваў справу ўкраінца, які знік у Беларусі і апынуўся ў ФСБ

Шуневіч пракаментаваў справу ўкраінца, які знік у Беларусі і апынуўся ў ФСБ

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаментаваў справу ўкраінца Паўла Грыба, які ў канцы жніўня знік у Беларусі і ў верасні знайшоўся ў СІЗА Краснадара ў Расіі. Паводле яго слоў, праверка яшчэ працягваецца, высвятляюцца ўсе абставіны прыезду Грыба ў нашу краіну, яго тут знаходжання і выезду. Таму, кажа Шуневіч, гаварыць пра тое, што ўкраінскага грамадзяніна гвалтоўна вывезлі ў РФ, пакуль зарана. Міністр паабяцаў, што як толькі праверка па справе будзе скончана, інфармацыю перададуць у СМІ.

Нагадаем, Павел Грыб прыехаў у Беларусі 28 жніўня на сустрэчу з дзяўчынай з Расіі. ФСБ Расіі толькі 7 верасня пацвердзіла, што яны затрымалі ўкраінца. Яго падазраюць у падрыхтоўцы тэракту ў Расіі. Суд працягнуў тэрмін арышту Грыба да студзеня 2018-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі