Шуневіч хоча пажыццёва пазбаўляць правоў кіравання за нецвярозую язду

Шуневіч хоча пажыццёва пазбаўляць правоў кіравання за нецвярозую язду

МУС не выключае, што за кіраванне транспартам у нецвярозым выглядзе кіроўцаў могуць пажыццёва пазбаўляць правоў. Пра гэта міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".

Кіраўнік МУС зноў паведаміў, што прапануе ўвесці бальную сістэму для кіроўцаў парушальнікаў. Па словах Шуневіча, такая сістэма ўжо дзейнічае ў мностве краінаў. 

"Думаю, калі пасля ўвядзення гэтых дадатковых нормаў сітуацыя на дарогах не стане значна лепшай (а мы мяркуем, што так павінна адбыцца), мы будзем прапаноўваць пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам і канфіскацыю транспартных сродкаў пасля першага затрымання ў стане алкагольнага ап'янення. Аж да пажыццёвага", — дадаў міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі