Шумчанка — пра ліквідацыю "Перспектывы": Галоўнае сёння — выжыць і жыць

Шумчанка — пра ліквідацыю "Перспектывы": Галоўнае сёння — выжыць і жыць

Лідар грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка пракаментаваў БелаПАН рашэнне Вярхоўнага суда аб яе ліквідацыі. Ён кажа, што не збіраецца яго аспрэчваць, бо не бачыць у гэтым сэнсу. "Гэта агульная тэндэнцыя ў краіне, якая зразумелая ўсім, хто жыве ў Беларусі", — гаворыць Шумчанка.

Грамадскі дзеяч прызнаецца, што яму прапаноўвалі зарэгістраваць новую арганізацыю, якая б абараняла правы ІП. "Але прагназаваць на сённяшні дзень, хто і чым будзе займацца, бессэнсоўна: сёння мы размаўляем, а заўтра хтосьці арыштаваны", — кажа Анатоль Шумчанка. Паводле яго слоў, "галоўнае сёння — выжыць і жыць, дапамагаць адзін аднаму ў гэтай краіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі