Штраф “афганцу” за лайк, суткі па пяць разоў: ў жніўні было 114 палітспраў

Штраф “афганцу” за лайк, суткі па пяць разоў: ў жніўні было 114 палітспраў

У жніўні беларускія суды разглядзелі мінімум 162 адміністрацыйныя справы, паведамляе “Вясна”. З іх 114 — за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Вядома не менш за 43 арышта, 33 штрафа і 33 канфіскаваных тэлефона ў якасці “прадмета адміністрацыйнага правапарушэння”. 

Сілавікі ладзяць “рэйды” ў рэгіянальных гарадах і адпраўляюць за краты мясцовых жыхароў за падпіскі на “экстрэмісцкія каналы”. Таксама арыштантаў працягваюць перазатрымліваць пасля вызвалення па новых пратаколах і ўтрымліваюць іх у нечалавечых умовах некалькі месяцаў запар.

Сярод рэпрэсаваных у жніўні апынуўся праваабаронца Алесь Рамановіч. Пасля затрымання, улады пазбавілі яго апякунства над хворым братам.

Камісія прыехала дадому, калі я быў у ІЧУ. Знайшлі, што я не знаходжуся з братам, гэта стала падставай для таго, каб вынесці на разгляд пытанне пазбаўлення апякунства, — паведаміў Рамановіч.

А ў Баранавічах 9 жніўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі “афганца” Генадзя Борыса. Яго пакаралі штрафам у 800 рублёў за тое, што ён “ацаніў публікацыю з “экстрэмісцкай” інтэрнэт-старонкі, чым распаўсюдзіў яе інфармацыйную прадукцыю”.

Актывіста Андрэя Галавырына ў Наваполацку ўжо пяць разоў запар пакаралі суткамі.

 Андрэя затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Пасля гэтага над ім прайшлі суды за падпіску і рэпосты з “экстрэмісцкіх” каналаў і кожны раз суддзя Балаболава арыштоўвала актывіста на 15 сутак. Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз, — паведамляюць праваабаронцы.

Агулам Андрэй Галавырын асуджаны на 75 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі