Штода заявіў, што грузаперавозчыкі правядуць перамовы з апазіцыяй

Беларускія грузаперавозчыкі вырашылі правесці перамовы з апазіцыяй. Пра гэта заявіў іх лідар, актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Штода. Паводле яго слоў, сустрэчы запланаваныя на пачатак верасня. "Фармат размовы будзе ў сумесным супрацьдзеянні крызісу ў галіне транспарту", — цытуе словы Штоды прэс-служба АГП.

Грузаперавозчыкі незадаволеныя тым, што разам з курсам еўра днямі павышаўся і кошт праезду па платных дарогах краіны. Яны нават змясцілі на сваіх грузавіках зварот да Лукашэнкі: "Патрабуем адвязаць платныя дарогі ад еўра!" і "Дзе абяцаная амністыя ВelТoll?".

Фота: ucpb.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі