Вы тут

Што яшчэ за "Жоўтыя кіберпартызаны", якія змагаюцца з прапагандай

Нядаўна быў выдалены інстаграм-акаўнт сясцёр Груздзевых

Акрамя "чырвоных" і "сініх" кіберпартызанаў, якія актыўнічалі ўлетку і ўвосень 2020 года, сёння ў байнэце дзейнічаюць "жоўтыя" кіберпартызаны. Іх мэта — барацьба з хлуснёй, маніпуляцыямі і прапагандай у інфапрасторы.

"Жоўтыя" кіберпартызаны шукаюць у сацсетках акаўнты, карыстальнікі якіх заклікаюць да гвалту, агрэсіі, працуюць на раскол у грамадстве, паліваюць людзей брудам. Часта спасылкі на такія старонкі дасылаюць аднадумцы кіберпартызанаў.

Далей адміністрацыя сацсеткі пачынае атрымліваць скаргі на акаўнт. Сыходзячы з таго, што там апублікавана, гэта могуць быць скаргі на варожыя выказванні і сімвалы, пераслед ці цкаванне, хлуслівую інфармацыю, гвалт ці іншае. Калі інфармацыя пацвярджаецца, сацсеткі блакуюць акаўнты.

"Жоўтыя" кіберпартызаны "ўзялі адказнасць" за блакіроўку instagram-аккаўнтаў сясцёр Груздевых, тэлеканала АНТ, Аляксандра Саладухі, Марыі Васілевіч, Дзмітрыя Шакуты і іншых. Апошняе іх дасягненне — выдалены акаўнт спявачкі Алены Ланской

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.