Што паказвае новая раскадроўка падзення СУ-27?

У інтэрнэце з’явіўся яшчэ адзін відэазапіс катастрофы беларускага знішчальніка СУ-27 — здарэнне здымалася ў іншым ракурсе. Еўрарадыё прапанавала пракаментаваць гэты запіс польскаму лётнаму афіцэру Славэку Арлоўскаму, у мінулым прэс-сакратару авіацыйнай базы ў Познані. Ён запрапанаваў уласную версію здарэння

Image 24735

Image 24736

Image 24737

“На першых здымках відаць, як СУ-27 ляціць паралельна з зямлёй крыху вышэй за ўзровень дрэваў і электрычных ліній (я ацэньваю гэтую вышыню каля 100 метраў).

У гэты момант павінен увайсці дажыгацель або павялічаная моц турбіны. Гэта было б адразу відаць па смугах дыму, якія выходзіць з соплаў. Але гэтага мы не бачым, і сведкі таксама пацвярджаюць, што не чулі рыку рухавіка, які павінен быў працаваць на поўнай моцы.

Image 24739

Image 24740

Image 24742

Наступны здымак самалёта, схаванага за кронай дрэва, паказвае крыху задзёрты ўгару нос. Гэта сведчыць пра тое, што самалёт страціў рухавую моц, ў яго была невялікая прагрэсіўная хуткасць. Адзін з апошніх здымкаў манеўраў СУ-27 паказвае у пэўны момант дым, якія цягнецца за рухавіком, быццам “турбіна нешта спаліла”, можа нейкую птушку? Гэта апошні момант перад уваходам у “штопар” і перад тым, як самалёт пераваліўся на левае крыло.

Звычайна самалёт перавальвае на левае крыло, у залежнасці ад моманту аўтаратацыі, таму што турбіны круцяцца ў супрацьлеглым накірунку ад руху стрэлак гадзінніка, а абаротны момант планера — у іншым накірунку. Гэтае схіленне ў левы бок відаць і на наступных здымках. Магчыма, гэта спроба адвесці самалёт у левым павароце па-за абшар забудоваў, бачных унізе здымка.

Image 24743

Апошнюю долю секунды паказвае дасканалы фотаздымак з самалётам на вышыні даху дома. Пілоты “брытвай” намагаюцца змяніць накірунак лёту, каб адвесці самалёт. Кожны пілот ці адмыслоўца ў аэрадынаміцы пацвердзіць, што гэта звязана са стратай рухавай моцы. Гэты манеўр — апошні шанец моцна і рашуча змяніць накірунак. У такой канфігурацыі нельга не разумець, што будзе катастрофа, аднак месца ўдару самалёта з зямлёй можна паспрабаваць змяніць.

У рэпартажах з месца аварыі паказвалі ўзараную паласу зямлі. Гэта можа азначаць, што першы ўдар з зямлёй прыняло левае крыло самалёта. У такой пазіцыі цяжка катапультавацца, таму што маршавы рухавік крэсла K-36 выкінуў бы пілота паралельна ўбок, не даючы шанцу набраць неабходную вышыню, каб разгарнуўся выратавальны парашут — каля 100 метраў. Так гэта выглядае. Менавіта ратавальны манеўр не пакінуў пілотам магчымасці выжыць.

На апошнім здымку відаць момант выбуху, на які накладваецца дах дома з папярэдняга здымка. Гэта сведчыць, што самалёт ўпаў амаль вертыкальна і ўзарваўся. У самалёце было каля 3 тон паліва”.

Image 24741

АСАБІСТАЕ МЕРКАВАННЕ

Славэк Арлоўскі: “Арганізатары авіашоў павінныя за птушыны балаган у раёне аэрапорта”

На думку эксперта Славэка Арлоўскага, калі пацвердзіцца “птушыная версія”, можна смела казаць, што віна ляжыць на арганізатарах авіашоу. Уся справа пачалася яшчэ ў суботу — гэта эксперт бачыў на ўласныя вочы:

Славэк Арлоўскі: Пасля праліўнога дажджу арганізатары адмянілі паказ палётаў і пайшлі спакойна абедаць. Вельмі шмат ежы і розных там рэштак правіянту засталіся на траве. Гэта ўсё намокла і стала адным вялікім балаганам. Птушкі ўвесь час чакаюць, чым бы пажывіцца. Яны маментальна зляцеліся ў раён аэрапорта... Праўда, каб знішчыць рухавікі такой вялікай машыны, патрэбна цэлая птушыная чарада, а яе побач з самалётам ніхто не бачыў. Аднак невялікі дымок, які ідзе з турбін самалёта, можна ўсё ж заўважыць”.

На думку эксперта, гэта можа сведчыць, што птушка сапсавала дажыгацель. А потым адно зачапілася за другое:

Славэк Арлоўскі:Птушка магла стаць прычынай іншых наступстваў. У патрэбны момант не запрацаваў дажыгацель самалёта. Адна прычына, якая выклікала лавіну пазасталых здарэнняў. Так часта здараецца ў авіяцыі, асабліва падчас паказаў, калі палёты адбываюцца на мяжы параметраў, блізка да зямлі, і няма часу на рэакцыю”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі