Вы тут

Што інвалід-калясачнік хоча змяніць у беларускім парламенце?

Яўген Шаўко ў студыі Еўрарадыё

Апошні раз дэпутатам беларускага парламента інвалід-калясачнік быў трыццаць гадоў таму. З таго часу ўсе праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі вырашалі дэпутаты без такіх абмежаванняў і так, як яны сабе рашэнне гэтых праблем уяўлялі. Кіраўнік Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў Яўген Шаўко вырашыў “зламаць сістэму”.

Якія праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі і канкрэтна інвалідаў-калясачнікаў дэпутаты так і не здолелі вырашыць? Ці гатовы Яўген Шаўко да змагання за дэпутацкі мандат і на чыю падтрымку разлічвае? Ці будуць у яго выбарчай праграме і палітычныя складнікі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў Яўген Шаўко.