Што і з чаго нельга піць? Інфаграфіка Еўрарадыё пра пластыкавыя кубачкі
![Што і з чаго нельга піць? Інфаграфіка Еўрарадыё пра пластыкавыя кубачкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/coffepic.png.webp?itok=q6mq-BdZ)
Любіце браць каву навынас? Ведайце, што не кожны пластыкавы стаканчык падыходзіць, каб наліваць у яго гарачае.
Ёсць што выпіць, а з тары — толькі пластык? Напой можа ператварыцца ў атруту, калі наліць яго ў няправільны кубачак.
І нават калі вы вырашылі "паступіць экалагічна" і наліваеце нешта ў пластыкавы кубачак другі раз — вы рызыкуеце.
Разабрацца, што куды, дапаможа простая інфаграфіка Еўрарадыё пра лічбы ў трохкутнічках. А яшчэ лепш заўжды мець з сабой уласны кубак. Па-першае, так вы зменшыце колькасць смецця, бо кожны кубачак: пластыкавы ці папяровы — пасля ўжывання напою робіцца смеццем.
А па-другое, са сваім кубкам вы будзеце мець гарантыю, што не атруціцеся фармальдэгідам ці якой-небудзь іншай складанай хіміяй:
![Што і з чаго нельга піць? Інфаграфіка Еўрарадыё пра пластыкавыя кубачкі](/sites/default/files/paragraphs/image/infotaraplastik.png)
Інфаграфіка: Еўрарадыё