Вы тут

Штаб Парашэнкі абвінавацілі ў публікацыі роліка, у якім фура "збівае" Зяленскага

Пётр Парашэнка / Reuters

Штаб Пятра Парашэнкі абвінавацілі ў публікацыі відэароліка, у якім грузавік "збівае" Уладзіміра Зяленскага. Яго змантавалі на аснове агітацыйнага відэа кандыдата ў прэзідэнты Зяленскага, у якім ён заклікае ўкраінцаў аб’яднацца дзеля будучыні краіны. У правакацыйным роліка з’яўляецца грузавік, какаін і надпіс “У кожнага свая дарога”.

Як інфармуе hromadske.ua, згаданы ролік з’явіўся ў Telegram і Viber праекту “Еўрапейская будучыня Украіны”, які запусціў якраз дзейны прэзідэнт Парашэнка. У перадвыбарчым штабе Уладзіміра Зяленскага кажуць, што пасля чарговай правакацыі яны задумаліся пра ўзмацненне аховы кандыдата.

Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, за Уладзіміра Зяленскага ў другім туры, прызначаным на 21 красавіка, гатовыя прагаласаваць да 61% украінцаў. У Пятра Парашэнкі толькі 21%.