Штаб Гайдукевіча паведамляе, што назбіраў больш за 100 тысяч подпісаў

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Алег Гайдукевіч паведамляе, што за вылучэнне Сяргея Гайдукевіча кандыдатам ад ЛДПБ ужо назбірана больш за 100 тысяч подпісаў. У пятніцу, 7 жніўня, падпісныя лісты пачалі здаваць у тэрытарыяльныя камісіі.

“Мы ўжо пачалі здаваць падпісныя лісты. У Мінску здадзена 15 тысяч подпісаў, у Віцебскай вобласці — 11. Па стане на пятніцу, 7 жніўня, мы мелі больш за 100 тысяч подпісаў. А агулам хочам здаць у ЦВК каля 120 тысяч правераных подпісаў, каб не было ніякіх прэтэнзій”, — паведаміў у размове з Еўрарадыё Алег Гайдукевіч.

На сённяшні дзень аб зборы 100 тысяч подпісаў таксама паведаміў Віктар Цярэшчанка. Пра тое, што ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі здала неабходныя 100 тысяч подпісаў, кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам 31 ліпеня.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты завяршаецца 21 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі