Штаб Бабарыкі заклікае ісці на выбары і галасаваць 9 жніўня

Штаб Бабарыкі заклікае ісці на выбары і галасаваць 9 жніўня

Штаб экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкіх выбарах Віктара Бабарыкі заклікае ісці на выбары і галасаваць 9 жніўня. Пра гэта прадстаўніца штаба Марыя Калеснікава заявіла на прэс-канферэнцыі 14 ліпеня.  Так яна пракаментавала сённяшняе рашэнне Цэнтрвыбаркама адмовіць Бабарыку ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.

"Не дапусціўшы Віктара Бабарыку да выбараў, улада пацвердзіла яго перамогу. Яны нават не зрабілі спробы зрабіць выгляд, што можна гуляць сумленна. 

9 жніўня мы ўсе павінны пайсці на выбары. Мы заклікаем усіх грамадзян ісці і галасаваць 9 жніўня. Калі вы не ідзяце 9 жніўня і застаяцеся дома, то вы галасуеце за Лукашэнку. Кожны можа галасаваць за любога кандыдата", — заявіла Марыя Калеснікава.

Яна паведаміла, што штаб Бабарыкі падрыхтаваў скаргу на рашэнне ЦВК і патрабуе зарэгістраваць Віктара Бабарыку. Таксама патрабуе адпусціць Віктара, яго сына Эдуарда і ўсіх палітвязняў. 

Таксама Калеснікава заклікала не паддавацца на правакацыі. Адказваючы на пытанне журналістаў, яна дадала, што аб'яднанне з камандамі іншых кандыдатаў пакуль не плануецца. 

Юрыст Максім Знак падкрэсліў, што заклікі выходзіць на вуліцу распаўсюджвае не штаб Бабарыкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі