Шрайбман: Выхад з вайны для Расіі — пераварот

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё
Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Спыненне вайны з боку Расіі і Украіны найбліжэйшым часам малаверагодна, лічыць палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

На яго думку, для Пуціна гэта немагчыма, паколькі ён не дасягнуў у вайне ніякіх мэт уварвання, а толькі атрымаў выдаткі.

"Нават калі атрымаецца размяняць частку санкцый на спыненне актыўных баёў, гэта не верне ў краіну капітал, веру інвестараў і ўсе астатнія выгоды даваеннага часу, таму што не будзе даверу да таго, што Крэмль завяршыў вайну назаўжды. Таму выбудоўваць эканамічны санітарны кардон вакол Расіі прадоўжаць аж да змены рэжыму ў ёй", — піша эксперт.

Для Кіева выхад з вайны яшчэ менш верагодны, чым адступленне Пуціна, упэўнены Шрайбман:

"Па-першае, без гарантый бяспекі любыя саступкі па тэрыторыях — толькі адкладанне новай экспансіі. А гарантый з сённяшняй Расіяй не можа даць ніхто.

Па-другое, ва ўкраінскім грамадстве дамінуе жаданне змагацца і ўпэўненасць у тым, што краіна здольная выстаяць і ўзяць Расію зморам, нават калі гэта будзе значыць зацяжную вайну. Гэта значыць, Вярхоўная рада проста не ўхваліць капітуляцыю і звязаныя з ёй умовы. А нават калі зламаць волю Зяленскага і ягонага атачэння ваяваць, іх загад сваім войскам і людзям перастаць супраціўляцца наўрад ці будзе кімсьці выкананы на зямлі”.

Але выхад з вайны для Расіі ўсё ж ёсць, перакананы Шрайбман, і гэта пераварот у Расіі рукамі вайскоўцаў, хоць у агляднай будучыні яго верагоднасць невялікая.

“Пераварот — тэхнічна вельмі складаная задача сёння, але з узмацненнем унутрыэлітнага і грамадскага антываеннага запыту, людзі ва ўладзе пачнуць задумвацца, як гэтую задачу вырашаць. Праз існуючыя інстытуты гэта практычна немагчыма. Хрушчова можна было зняць прад замову партыйнай вярхушкі, пакуль ён у адпачынку, і проста паставіць перад фактам на Пленуме ЦК партыі. Уладкаваць імпічмент прэзідэнту Расіі нашмат складаней, таму што занадта зацяжная і публічная працэдура. Таму такі пераварот можа быць толькі неправавым, у стылі ГКЧП (з мірнай ізаляцыяй лідмра) ці горш", — лічыць эксперт.

У гэтай сітуацыі Шрайбмана, як беларуса, цікавіць тое, "як хутка Лукашэнка ўсвядоміць глыбіню і безвыходнасць гэтай прорвы, і ці рызыкне ён у сувязі з гэтым зайсці на трэці раунд дыстанцыявання ад Расіі пры каласальных рызыках як такога рашэння, так і адмовы ад яго" .

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі