Вы тут

Шрайбман vs Прэйгерман: санкцыі Захаду — на шкоду ці на карысць?

Яўген Прэйгерман і Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Арышт Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, адмова ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Валерыя Цапкалы, затрыманні і прысуды сябрам ініцыятыўных груп і ўдзельнікам вулічных акцый пратэсту — гэта і шмат што іншае стала нагодай, каб на Захадзе пачалі гаварыць пра неабходнасць увядзення санкцый у дачыненні да Беларусі.

Ці стане пагроза ўвядзення санкцый стрымліваючым фактарам для беларускіх уладаў? Ці можа пагроза “расійскіх баевікоў” апраўдаць ужыванне сілы супраць пратэстоўцаў? Ці не нанясуць санкцыі яшчэ большай шкоды Беларусі і ў чым іх карысць альбо пагроза?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітычны аналітык Арцём Шрайбман і кіраўнік Савета па міжнародных адносінах "Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.