Шоту Лабжанідзэ аштрафавалі

Шоту Лабжанідзэ аштрафавалі

Чэмпіёна па бодзібілдынгу і фітнэс-інструктара Шоту Лабжанідзэ 10 ліпеня ў Мінску аштрафавалі на 540 рублёў, паведамляе "Наша ніва". Яго затрымалі ў пятніцу. Спачатку з'явілася інфармацыя пра крымінальную справу за абразу васьмі БРСМаўцаў. Нібыта ён адпраўляў ім у Instagram прыватныя паведамленні, кожнага назваў "прастытуткай" (заявы напісалі двое з іх). А здарылася гэта пасля пікету 5 чэрвеня каля Dana Moll у сталіцы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Якраз на ім БРСМаўцы чапляліся да карэспандэнта Радыё Свабода, які вёў стрым.

Але ў выніку справу Лабжанідзэ перакваліфікавалі ў адміністрацыйную.

Шоту Лабжанідзэ затрымлівалі 19 чэрвеня за ўдзел у "ланцугу салідарнасці" ў Мінску. Некалькі дзён да суду ён правёў за кратамі. Пасля быў штраф — 540 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі