Вы тут

Шосты пакет санкцый ЕС супраць Расіі заблакаваны

Паола Джэнцілоні / audiovisual.ec.europa.eu

Шосты пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі заблакаваны праз пазіцыю Венгрыі. Пра гэта ў эфіры канала Rai News 24 расказаў еўракамісар па эканоміцы Паола Джэнцілоні

"Мы прынялі вельмі хутка і аднадушна пяць пакетаў санкцый, але шосты пакет па вядомых прычынах пакуль стаіць", — заявіў ён.

Разам з тым Джэнцілоні выказаў спадзеў, што краінам ЕС удасца дасягнуць пагаднення. 

Асноўнай прычынай блакады шостага пакета санкцый стала пазіцыя Венгрыі наконт нафтавага эмбарга. Прэм'ер-міністра Венгрыі Віктар Орбан параўноўваў гэтую меру з ядзернай бомбай для эканомікі краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.