Школьныя канікулы ў Беларусі падоўжаныя на тыдзень

6 красавіка дзеці ў школу не пойдуць / Еўрарадыё
6 красавіка дзеці ў школу не пойдуць / Еўрарадыё

Вясновыя канікулы ў школьнікаў у Беларусі падоўжаныя на тыдзень. Пра гэта паведамляе Міністэрства адукацыі.

Школьнікі павінныя былі вярнуцца да заняткаў 6 красавіка. Аднак гэтага не адбудзецца — канікулы падоўжаныя да 12 красавіка. Плануецца, што чацвёртая чвэрць у беларускіх школах пачнецца 13 красавіка і працягнецца да 30 траўня 2020 года.

3 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што схільны працягнуць вясновыя вакацыі. 4 красавіка ён прыняў з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку. Той распавёў яму "аб сітуацыі", а таксама пра погляды і звароты бацькоў і вучняў. У выніку канікулы былі працягнутыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі