Вы тут

Школьніцы ў Лідзе пабіліся за хлопчыкаў — адна трапіла ў лякарню

Дзяўчынкі ўступілі ў бойку за будынкам школы, іх арбітрам стаў адзін з аднакласнікаў / Ілюстрацыйнае фота​

Дзве школьніцы з Ліды зладзілі бойку, у выніку якой адна з дзяўчынак апынулася ў лякарні, паведамляе Блог Гродна s13.ru.

Канфлікт адбыўся ў адной з сярэдніх школ Ліды з-за "новенькай", якая прыйшла ў клас у верасні. Як высветлілася, 12-гадовая новая вучаніца спадабалася многім хлопчыкам З класа. Гэта не задаволіла яе 13-гадовую аднакласніцу — яна прызначыла "стрэлку" сваёй суперніцы.

Дзяўчынкі ўступілі ў бойку за будынкам школы — арбітрам выступіў адзін з аднакласнікаў. Спачатку школьніцы наносілі ўдары адна адной па нагах, а затым па твары. Аднакласнік вырашыў умяшацца і паспрабаваў спыніць бойку.

У выніку інцыдэнту адна са школьніц атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні, другую прыйшлося шпіталізаваць.

Міліцыя дасць прававую ацэнку дзеянням дзяўчынак, нягледзячы на іх малалетні век.

За прычыненне цялесных пашкоджанняў у Беларусі прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Акрамя таго, любая бойка ў нашай краіне расцэньваецца як дробнае хуліганства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.